ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лістапада 2005 г. № 1258

Аб камандзіраванні М.А.Папкова ў г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 14 па 17 лістапада 2005 г. у г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Папкова Мікалая Андрэевіча для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам адміністрацыі г. Санкт-Пецярбурга, прадстаўнікамі дзелавых колаў Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі, удзелу ў 14-й Міжнароднай харчовай выстаўцы «Пецерфуд-2005», а таксама ў мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках гэтай выстаўкі.