ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 лістапада 2005 г. № 1260

Аб прысваенні ансамблю народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія творчыя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць ансамблю народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».