ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2005 г. № 1270

Аб узнагароджанні А.І.Іванкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне гандлю і сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва рэспублікі ўзнагародзіць Міністра гандлю Іванкова Аляксандра Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.