ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2005 г. № 1271

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацоўніцтве ў галіне работы з моладдзю і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацоўніцтве ў галіне работы з моладдзю, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Пры дасягненні дамоўленасці ў межах праекта названага Пагаднення падпісаць Пагадненне дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацоўніцтве ў галіне работы з моладдзю.