ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2005 г. № 1274

Аб узнагароджанні С.Б.Герасімава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокае выканальніцкае майстэрства, папулярызацыю беларускай песеннай культуры, твораў сучасных беларускіх кампазітараў, выдатныя творчыя дасягненні ўзнагародзіць артыста-вакаліста вышэйшай катэгорыі ансамбля «Сябры» ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Герасімава Сяргея Барысавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.