ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2005 г. № 1281

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі, органамі і тканкамі чалавека і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі, органамі і тканкамі чалавека (прыкладаецца)* і падпісанні дадзенага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.

Адобрыць названы праект Пагаднення ў якасці асновы для правядзення перагавораў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.