ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 лістапада 2005 г. № 1286

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай аховы працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 года і падпісанні дадзенага Пратакола

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай аховы працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 года (прыкладаецца)* і падпісанні дадзенага Пратакола.

______________________________

*Не рассылаецца.

Адобрыць названы праект Пратакола ў якасці асновы для правядзення перагавораў, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага дадзенай пастановай праекта Пратакола падпісаць гэты Пратакол.