ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лістапада 2005 г. № 1308

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2005 г. па 10 студзеня 2006 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 10 снежня 2005 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў (па ўзгадненню з імі), якім прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;

пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць змяненні ў названы пералік.