ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лістапада 2005 г. № 1316

Аб узнагароджанні некаторых работнікаў і арганізацый Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

1. За значны асабісты ўклад, зладжанае і эфектыўнае правядзенне аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у жніўні 2005 г.:

Бондзюша Тадэвуша Тадэвушавіча – старшага майстра вытворчага ўчастка 2-й групы Сапоцкінскага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта Гродзенскага сельскага раёна электрычных сетак Гродзенскіх электрычных сетак – філіяла гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга»;

Ждановіча Леаніда Пятровіча – старшага майстра службы ліній электраперадачы Стаўбцоўскіх электрычных сетак – філіяла мінскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга»;

Кушаля Аляксандра Уладзіміравіча – электраманцёра па рамонту паветраных ліній электраперадачы службы ліній электраперадачы Мінскіх электрычных сетак – філіяла мінскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга»;