ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лістапада 2005 г. № 1323
Аб камандзіраванні М.П.Корбута ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 22 па 25 лістапада 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра фінансаў Корбута Мікалая Пятровіча для ўдзелу ў пасяджэннях Савета па фінансава-эканамічнай палітыцы дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прадастаўленні Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнага крэдыту.