УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лістапада 2005 г. № 557

Аб узнагароджанні В.А.Шурынава ордэнам Пашаны

За значны асабісты ўклад у стварэнне айчыннай школы канструявання збожжа-, корма- і бульбаўборачнай тэхнікі ўзнагародзіць намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Шурынава Валянціна Аляксеевіча ордэнам Пашаны.