ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 лістапада 2005 г. № 1345

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прынцыпах супрацоўніцтва паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Рэспублікі Беларусь і мясцовымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прынцыпах супрацоўніцтва паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Рэспублікі Беларусь і мясцовымі ўрадамі Кітайскай Народнай Рэспублікі (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча на падпiсанне названага Пагаднення.