ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 снежня 2005 г. № 1386

Аб узнагароджанні У.Г.Гаркуна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі па практычнай рэалізацыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, замацаванню аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, узорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую бездакорную працу ўзнагародзіць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Гаркуна Уладзіміра Гіляравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.