ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2005 г. № 195-ПСР3

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Радзіма» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя раённай газеты «Радзіма» (Глускі раён) Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.