ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 снежня 2005 г. № 1413

Аб узнагароджанні В.М.Брагінца і А.М.Салановіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагародзіць дырэктара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна г. Мінска» Брагінца Віктара Мікалаевіча і першага намесніка генеральнага дырэктара вытворчага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Салановіча Аляксандра Мінавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.