ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2005 г. № 198-ПСР3

Аб узнагароджанні А.П.Сінельнікавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах і значны ўклад ва ўдасканаленне заканадаўчага працэсу ўзнагародзіць загадчыка аддзела па забеспячэнню дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Сінельнікаву Анастасію Паўлаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.