ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2005 г. № 1440

Аб узнагароджанні Г.А.Патаева і У.Л.Саламахі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь наступных работнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта:

Патаева Георгія Аляксандравіча, загадчыка кафедры горадабудаўніцтва, за вялікі асабісты ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі, удасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў-архітэктараў;

Саламаху Уладзіміра Лявонцьевіча, першага прарэктара, за вялікі асабісты ўклад у развіццё вышэйшай тэхнічнай адукацыі, пашырэнне інтэграцыйных сувязей адукацыі, навукі і вытворчасці.