ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2005 г. № 1453

Аб унясенні змяненняў у пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1995 г. № 241

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб парадку ўстанаўлення фактаў і перыядаў знаходжання грамадзян Рэспублікі Беларусь у месцах прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады другой сусветнай вайны, зацверджанае пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1995 г. № 241 (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 13, ст. 308), наступныя змяненні:

у пункце 1 словы «Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах» і «Аб пенсіённым забеспячэнні» замяніць словамі «законамі Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787) і ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсіённым забеспячэнні» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275)»;