ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 снежня 2005 г. № 1482

Аб перадачы з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Слуцкага раёна акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкбытсэрвіс»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Перадаць бязвыплатна ў 2005 годзе з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Слуцкага раёна 7042 акцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкбытсэрвіс» (намінальная вартасць акцыі 3600 рублёў) агульнай вартасцю 25 351 200 рублёў.

Міністэрству эканомікі і Слуцкаму райвыканкому ва ўстаноўленым парадку ажыццявіць перадачу-прыёмку дадзеных акцый.