ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2005 г. № 1513

Аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Мытным дэпартаментам пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, на якіх яны перамяшчаюцца праз беларуска-літоўскую дзяржаўную граніцу

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Мытным дэпартаментам пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, на якіх яны перамяшчаюцца праз беларуска-літоўскую дзяржаўную граніцу.