ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2005 г. № 1549

Аб узнагароджанні В.І.Выстаўкіна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў узаемадзеяння Урада Рэспублікі Беларусь з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага саветніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Выстаўкіна Валерыя Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.