УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2006 г. № 2

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2005 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:

1. За стварэнне выдатных твораў мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2005 года:

Акружной Святлане Арцёмаўне – вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа», народнай артыстцы Беларусі, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

Гарулёву Юрыю Мікалаевічу – кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі хранікальна-дакументальнай кінематаграфіі студыі «Летапіс» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;