УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2006 г. № 3

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года ў наступных намінацыях:

музычнае мастацтва

творчаму калектыву ўстановы «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» – за падрыхтоўку цыкла канцэртных праграм, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць;