ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 студзеня 2006 г. № 14

Аб падпісанні Пагаднення паміж Камітэтам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Камітэтам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці.