ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 студзеня 2006 г. № 19

Аб узнагароджанні Э.М.Вяржбіцкага, М.Ц.Грыгаровіча і Т.І.Холад Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь наступных работнікаў установы «Рэдакцыя газеты «Белорусская нива»:

Вяржбіцкага Эдуарда Мікалаевіча, уласнага карэспандэнта, за шматгадовую плённую дзейнасць у сродках масавай інфармацыі, вялікі асабісты ўклад у асвятленне жыцця беларускай вёскі, чарнобыльскай тэматыкі;

Грыгаровіча Мікалая Цярэнцьевіча, уласнага карэспандэнта, за шматгадовую плённую дзейнасць у сродках масавай інфармацыі, вялікі асабісты ўклад у асвятленне праблем сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці;

Холад Тамару Іларыёнаўну, намесніка галоўнага рэдактара, за шматгадовую плённую дзейнасць у сродках масавай інфармацыі, вялікі асабісты ўклад у асвятленне праблем аграрнай навукі і экалогіі.