УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 студзеня 2006 г. № 24

Аб узнагароджанні М.С.Дзмітрука медалём «За адвагу»

За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, узнагародзіць трактарыста дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Клічаўскі лясгас» Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Дзмітрука Максіма Сяргеевіча медалём «За адвагу».