ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 студзеня 2006 г. № 21

Аб узнагароджанні Ф.У.Смоляк Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, значны ўклад у падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, актыўны ўдзел ва ўдасканаленні стылю дакументаў узнагародзіць галоўнага спецыяліста рэдакцыйнага сектара пратакольна-выдавецкага аддзела ўпраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Смоляк Франю Уладзіміраўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.