ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 студзеня 2006 г. № 23

Аб узнагароджанні У.У.Усені Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне біялогіі i экалогіі лесу, распрацоўку i ўкараненне вогнетушыльных саставаў для барацьбы з ляснымі i тарфянымі пажарамі, удасканаленне нарматыўна-метадычнай базы ў галіне аховы лясоў ад пажараў i ліквідацыі ix вынікаў у лясным фондзе Беларусі ўзнагародзіць загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара сельскагаспадарчых навук Усеню Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.