ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 студзеня 2006 г. № 38

Аб узнагароджанні В.С.Сяргеева і Р.І.Таранухі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграрнай адукацыі і навукі, падрыхтоўку навукова-педагагічных і сельскагаспадарчых кадраў для аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіць першага прарэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» Сяргеева Валерыя Сяргеевіча і загадчыка кафедры селекцыі і генетыкі гэтай ўстановы адукацыі Тарануху Рыгора Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.