ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 студзеня 2006 г. № 55

Аб узнагароджанні І.Я.Макеевай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу па ўвекавечанню подзвігу воінаў, якія загінулі ў баях за г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагародзіць старшыню грамадскай арганізацыі ветэранаў-аднапалчан, удзельнікаў баёў за г. Гродна ў 1941–1944 гадах Макееву Іраіду Яфімаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь.