ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 студзеня 2006 г. № 60

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя газеты «Беларуская ніва» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у ажыццяўленне глыбокіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі, усебаковае асвятленне ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўзнаўлення і развіцця сяла на 2005–2010 гады, умелую прапаганду перадавога сельскагаспадарчага вопыту, шырокае адлюстраванне дзяржаўнай аграрнай палітыкі, умоў працы і жыцця беларускіх сялян, сур'ёзны аналіз пераўтварэнняў на сяле і ў сувязі з 85-годдзем са дня заснавання ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя газеты «Беларуская ніва» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.