ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2006 г. № 87

Аб узнагароджанні А.А.Дзюжава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне прыкладной навукова-даследчай дзейнасці і ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у вытворчасць узнагародзіць дырэктара рэспубліканскага канструктарскага унітарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» Дзюжава Андрэя Анісімавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.