ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2006 г. № 94
Аб узнагароджанні групы работнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь наступных работнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі:
Богуна Уладзіміра Сцяпанавіча, начальніка змены цэха перасовачных тэлевізійных сродкаў, за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў сістэме тэлебачання і радыёвяшчання рэспублікі;
Васюкевіча Антона Барысавіча, намесніка галоўнага дырэктара – дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё, за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, арганізацыю і падрыхтоўку грамадска-палітычных, інфармацыйна-аналітычных і сацыяльна-эканамічных праграм Беларускага радыё;
Гразнову Лілію Сяргееўну, рэжысёра тэлебачання вышэйшай катэгорыі галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці, за значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, вялікі ўклад у арганізацыю і правядзенне тэлевізійных эфіраў, прысвечаных важным дзяржаўным мерапрыемствам;