ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2006 г. № 97

Аб узнагароджанні Я.Ф.Канаплі, М.П.Круцько і С.А.Савіцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Канаплю Яўгенія Фёдаравіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за вялікі ўклад у развіццё навукі ў галіне радыёбіялогіі і біяхіміі, арганізацыю і правядзенне навуковых даследаванняў вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць;

Круцько Мікалая Паўлавіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за вялікі ўклад у навукова-даследчую дзейнасць па распрацоўцы і ўкараненню ў вытворчасць новых відаў мінеральных удабрэнняў і дарожна-будаўнічых матэрыялаў, актыўную навукова-арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў;