ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 студзеня 2006 г. № 114

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту ад 3 красавіка 2000 года і падпісанні гэтага Пратакола

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту ад 3 красавіка 2000 года (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Начальніка Беларускай чыгункі Жарало Уладзіміра Ільіча на:

правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пратакола. Дазволіць уносіць у праект Пратакола ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;