ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2006 г. № 107

Аб вызваленні М.В.Караля, пераводзе М.М.Клакевіча і назначэнні С.В.Сілкова

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 31 студзеня 2006 г. Караля Міхаіла Васільевіча ад пасады намесніка начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення – начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Апарату Савета МІністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

2. Перавесці з 1 лютага 2006 г. Клакевіча Мікалая Мар'янавіча на пасаду намесніка начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення – начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення галоўнага эканамічнага ўпраўлення.