ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2006 г. № 134

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах і падпісанні гэтага Пагаднення

 

Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 21 июня 2011 г. № 813 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 72, 5/34015) <C21100813>

 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства транспарту і камунікацый, узгодненую з зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах (прыкладаецца)*.