ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2005 г. № 29

Аб прызнанні страціўшым сілу Палажэння аб Дзяржаўным рэгістры кінавідэафільмаў і кінавідэапраграм

У выкананне пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2005 г. № 501 «О создании в Министерстве культуры департамента по кинематографии и внесении изменений и дополнения в некоторые указы Президента Республики Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прызнаць страціўшым сілу Палажэнне аб Дзяржаўным рэгістры кінавідэафільмаў і кінавідэапраграм, зацверджанае Міністэрствам культуры і друку Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 1996 г. (зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 29 студзеня 1996 г. № 1277/12).