ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лютага 2006 г. № 152

Аб вызваленні А.К.Карзюка ад пасады намесніка Старшыні Камітэта па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Вызваліць 6 лютага 2006 г. Аляксандра Казіміравіча Карзюка ад пасады намесніка Старшыні Камітэта па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па пагадненню бакоў (артыкул 37 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).