ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2006 г. № 162

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і вучоных званнях і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыі і Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і вучоных званнях i падпiсаннi гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і вучоных званнях (прыкладаецца)*.