ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2005 г. № 1506

Аб узнагароджанні Г.В.Дашкевіча, М.Ф.Савановіча і В.І.Тарасевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Дашкевіча Георгія Віктаравіча, першага намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці;

Савановіча Міхаіла Фёдаравіча, кіраўніка спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Мінска;

Тарасевіча Віктара Іосіфавіча, старшыню Міёрскага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.