ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2005 г. № 1519
Аб камандзіраванні А.С.Петраша ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 21 па 24 снежня 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра юстыцыі Петраша Аляксандра Сяргеевіча для ўдзелу ў пасяджэнні галоўных судовых выканаўцаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях удасканальвання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне выканаўчага справаводства.