ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2005 г. № 1536

Аб пераводзе работнікаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У сувязi са змяненнем штатнага раскладу Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

1. Перавесці на ўмовах заключаных з iмi кантрактаў:

Голубеву Наталлю Аляксандраўну – намеснiкам начальнiка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы – загадчыкам аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей, вызвалiўшы яе ад пасады загадчыка аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей гэтага ўпраўлення;

Запатылка Сцяпана Рыгоравіча – намеснiкам начальнiка ўпраўлення інфарматыкі і аргтэхнікі, вызвалiўшы яго ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення;

Сцепаненку Уладзіміра Мацвеевіча – намеснiкам начальнiка ўпраўлення рэжымна-сакрэтнай дзейнасці, вызвалiўшы яго ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення.