ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 мая 1997 г. № 548

Аб узнагароджанні П.І.Сеньківа, П.Ф.Сідаровіча і С.В.Шкробата Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў друку і высокае прафесійнае майстэрства ўзнагародзіць дырэктара Віцебскай абласной узбуйненай друкарні імя Камінтэрна Сеньківа Пятра Іванавіча, рэдактара аддзела рэдакцыі газеты «Мінская праўда» Сідаровіча Пятра Фёдаравіча і рэдактара Лельчыцкай раённай газеты «Светлае жыццё» Шкробата Сцяпана Віктаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.