УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лютага 2006 г. № 111

Аб узнагароджанні Ю.В.Булькі медалём Францыска Скарыны

За шматгадовую падзвіжніцкую дзейнасць па ўсталяванню духоўных каштоўнасцей, прапагандзе здаровага ладу жыцця ўзнагародзіць настаяцеля рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Святой Ганны ў в. Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь» Бульку Юозаса Вінцавіча медалём Францыска Скарыны.