САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 19 чэрвеня 1997 г. N 745 г.Мiнск


 АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.С.КУЧЫНСКАГА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
 САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 За шматгадовую плённую працу i значны ўклад у развiццё
палiграфiчнай прамысловасцi i сродкаў масавай iнфармацыi вобласцi
ўзнагародзiць начальнiка ўпраўлення па друку Магiлёўскага
аблвыканкома Кучынскага Уладзiмiра Сяргеевiча Ганаровай граматай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг