ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2006 г. № 246

Аб узнагароджанні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За актыўную дзейнасць па захаванню і развіццю беларускай адукацыі і культуры ў Польшчы, значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-польскіх культурных адносін і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.