ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 лютага 2006 г. № 275

Аб камандзіраванні А.В.Гурава ў г. Волагду (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 27 лютага па 5 сакавіка 2006 г. у г. Волагду (Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Гурава Анатолія Васільевіча для ўдзелу ў рабоце Усерасійскай выстаўкі-кірмашу «Расійскі лён».