ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лютага 2006 г. № 285

Аб узнагароджанні К.Б.Чарапкоўскага, М.А.Кадырава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Чарапкоўскага Казіміра Браніслававіча, начальніка аддзела па арганізацыі мабілізацыйнай работы і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці аблвыканкома – памочніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па абаронных пытаннях, за плённую працу па арганізацыі мабілізацыйнай і рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і ўдасканаленне тэрытарыяльнай абароны ў вобласці;

Кадырава Міхаіла Анатольевіча, дырэктара рэспубліканскага навукова-даследчага унітарнага прадпрыемства «Інстытут земляробства і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай навукі, удасканаленне сістэм земляробства і насенняводства, стварэнне новых сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых і тэхнічных культур.