ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лютага 2006 г. № 286

Аб узнагароджанні У.Л.Бядулі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў сельскагаспадарчай вытворчасці, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё гаспадаркі і вырашэнне задач па павышэнню дабрабыту і жыццёвага ўзроўню працоўных узнагародзіць Бядулю Уладзіміра Лявонцьевіча, старшыню ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.